eBelarus

ID-картка eBelarus
ID-картка eBelarus

eBelarus – русский перевод.

У супрацоўніцтве з Міжнародным дабрачынным фондам “Беларусь будучыні”, зарэгістраваным у Таліне, распачалася рэалізацыя праекта “(eBelarus + eUnion): падтрымка правядзення інстытуцыйных рэформаў“.

Першапачаткова праектам ставілася мэта рэалізацыі прынцыпа няўхільнасці пакарання за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі. З 1 верасня мінулага года Згуртаванне беларусаў Люксембурга ў рамках міжнароднай кампаніі #GlobalFreedomWay вядзе дзейнасць па стварэнні сеткі міжнародных каардынатараў “Шлях да Гаагі”.

З паведамлення аб намерах Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь прызнаць бел-чырвона-белы сцяг і іншыя сімвалы “экстрэмісцкімі”, а Расеі “нармалізаваць сытуацыю ўнутры Беларусі” дзеля “глыбокай інтэграцыі” праект набывае рысы падтрымкі нацыянальна-вызвольнага руха.

11 чэрвеня 2015 года ў Люксембургу зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства з маёй прапановай аб далучэнні краінаў-партнераў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (праграма eUnion).

Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якасці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. З-за немагчымасці дасюль скончыць вайну ва Украіне шляхам рэалізацыі “дарожнай карты” (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі, вайна прыйшла і на Беларусь у выглядзе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасьці, якія ніколі не будуць пры ім раследавацца ў рамках нацыянальнай юрысдыкцыі.

Кола патэнцыйных ахвяр гэтага міжнароднага крымінальнага злачынства значна пашырыцца з прызнаннем бел-чырвона-белага сцяга “экстрэмісцкім”. У Беларусі будзе занакадаўча ідэнтыфікаваная супольнасць грамадзян, супраць якой без ані якай адказнасці можна будзе здзяйсняць крымінальны пераслед па палітычных і нацыянальна-культурных прыкметах. Злачынствы супраць чалавечнасьці, якія выклікаюць заклапочанасць усёй міжнароднай супольнасці і адказнасць за якія па Рымскім статуце падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, Лукашэнка “легалізуе” сваім “экстрэмісцкім” заканадаўствам.

Па закону Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” пад крымінальную адказнасць падпадаюць дзеянні па захопу і ўтрыманні дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, а таксама тэрарызм. І калі наш з Міколай Аўтуховічам зварот ад 8 чэрвеня мінулага года ў “парламент” аб адхіленні Лукашэнкі з паста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на падставе “заключэння Ганчара” (Канстытуцыя 1996 года – захоп дзяржаўнай улады) не разглядаецца і ў чарговы раз пасля “пераабрання” Лукашэнкі ў 2010 годзе да крымінальнай адказнасці за “тэрарызм” беспадстаўна прыцягваецца мой сябра Мікалай Аўтуховіч, можна твёрда сцвярджаць, што пры “Канстытуцыі-1996” Беларусь і надалей будзе знаходзіцца ў стане “захопленай” дзяржавы з вельмі трагічнымі для яе грамадзян наступствамі.

Палітычны крызіс распачаўся не ў мінулым годзе, а ў 1999-м, калі пасля забойства Віктара Ганчара дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання выкінулі ягонае заключэнне на сметнік і 9 верасня 2001 года ў Беларусі былі праведзеныя першыя выбары па Канстытуцыі-1996, якімі Лукашэнке быў нададзены карт-бланш на шматлікія “пераабранні”, на гвалт, на злачынствы супраць чалавечнасці.

Каб выйсці са стану “захопленай” дзяржавы і распачаты праект па рэалізацыі (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, пад якім стаіць подпіс Лукашэнкі.

Фармаванне eBelarus будзе здзяйсняцца пры падтрымцы Еўракамісіі і экспертаў эстонскай праграмы e-Residency, што прадаставіць магчымасць стаць е-рэзідэнтамі eBelarus беларусам, якія пражываюць на Радзіме, так і тым, хто ў замежжы.

З улікам таго, што фармаванне і дзейнасць eBelarus будзе здзяйсняцца на падставе Канстытуцыі-1994 і “заключэння Ганчара”, галоўным прававым кансультантам праекта з’яўляецца ўплывовы прававед Гары Паганяйла – намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта. Праект будзе рэалізоўвацца на падставе прававых заключэнняў Гары Пятровіча, якія мы з ім выкарыстоўвалі ў кампаніі па адхіленні Лукашэнкі ад улады ў 2010 годзе. Гарантыяй таго, што распачатая намі 10 год таму справа будзе даведзеная да канца сёння з’яўляецца ўдзел ЗША і Вялікабрытаніі ў рэалізацыі праекту (eBelarus + eUnion) і тыя ахвяры злачынстваў Лукашэнкі супраць чалавечнасці, якія апрыёры немагчымыя ў краіне, якой нададзеныя гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме!

Іншы “гарант” бяспекі Беларусі – Расейская Федэрацыя, якая праз парушэнне Мемарандума ў лістападзе 1996 года дапамагла Лукашэнке зруйнаваць канстытуцыйны лад краіны і з ягонай дапамогай падпарадкавала ў сваіх інтарэсах рэаізацыю правоў, якія ўласцівыя дзяржаўнаму суверэнітэту эспублікі Беларусь, зараз праз будучы Усебеларускі народны сход закрэпіць гэтае падпарадкаванне.

Намеснік кіраўніка Савету бяспекі РФ Дзмітры Мядзьведзеў не бачыць ні якай альтэрнатывы “глыбокай інтэграцыі” нашай краіны з Расеяй і каб мець падставы для “нармалізацыі сытуацыі ў Беларусі” 19 лiстапада мінулага года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расейскай Федэрацыі. Канстытуцыйна-прававы аналіз гэтага пагаднення Гары Паганяйла сведчыць аб мэтанакіраваных дзеяннях па падрыву суверэнітэта і бяспекі Беларусі (Тры дні на акупацыю Беларусі на законнай аснове).

Дэкларацыя “Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь” ад 27 ліпеня 1990 года абвесціла вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу і рэалізацыю Рэспублікай Беларусь неад’емных правоў як суверэннай дзяржавы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права. Любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь з боку палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў ці асоб пераследуюцца па закону.

Дзеля выканання гэтых нормаў Дэкларацыі ініцыяваныя кампаніі “Шлях да Гаагі” і па скасаванні ў Сакратарыяце ААН рэгістрацыі “саюзнай дамовы” з-за знаходжання з 18 сакавіка 2014 года ў так званай “саюзнай дзяржаве” украінскага Крыму. Адмова ад рэалізацыі міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль, якая зацверджана 100 краінамі свету са спасылкай на гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме, у хуткім часе прывядзе да таго, што беларусы будуць вымушаныя ў складзе “саюзнага войску” з “гарантам” РФ абараняць “саюзны” Крым!

Заклікаем беларусаў прыняць удзел у рэалізацыі праекта “(eBelarus + eUnion): падтрымка правядзення інстытуцыйных рэформаў”, які будзе здзяйсняцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі, з перспектывай набыцця будучага е-рэзідэнцтва ў eBelarus!

Не дадзім Лукашэнке падстаў надалей гандляваць суверэнітэтам Беларусі і беспакарана здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасьці ў адносінах да яе грамадзян на падставе ягонай Канстытуцыі-1996 пад чырвона-зялёным сцягам!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Ігар Леднік, мэнэджэр праекта (eBelarus + eUnion), суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства, адказны сакратар Міжнароднага камітэта “За Будапешцкі мемарандум!”. Бізнэс (фінансавы менеджмент на рынку капіталу) паралізаваны эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй. З моманту правядзення ў турме галадоўкі ў абарону правоў уласнасці дзяржавы і легалізацыі злачынства супраць дзяржавы ў судзе дзейнічае ў яе інтарэсах у адпаведнасці з гл. 50 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (дзеянні ў чужым інтарэсе без даручэння).

Авторы блога

avatar for Андрей ПионтковскийАндрей Пионтковский

Политолог, публицист

avatar for Герман ОбуховГерман Обухов

Писатель, блоггер

avatar for Елена ВасильеваЕлена Васильева

Эксперт ИИРА

avatar for Игорь ЛедникИгорь Ледник

Замдиректора ИИРА

avatar for Юрий ШулипаЮрий Шулипа

Директор ИИРА

Рубрики

Свежие публикации

Архивы

Посетители сайта

Мы в Facebook